Нядаўна ў Мінску завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы. Трое нашых землякоў трапілі на ганаровы п’едэстал.
Працягвае серыю пераможных выступленняў Максім Андралойць– на спаборніцтвах яму не было роўных у дзесяцібор’і. Наш зямляк папоўніў калекцыю ўласных дасягненняў чарговым залатым медалём.
У кіданні дзіды сярэбраным вынікам адзначыўся Аляксандр Казлоўскі. А Яраслаў Заянчкоўскі заваяваў “бронзу” ў бегу на дыстанцыі 400 метраў з бар’ерамі.
Віншуем і ганарымся землякамі.