У Гродна з розных куточкаў Беларусі з’ехалася амаль 3 тысячы юных спартсменаў, якія на працягу 10 дзён будуць высвятляць, хто з іх самы хуткі, моцны і трывалы.
Як расказала намеснік дырэктара Астравецкай СДЮШАР па асноўнай дзейнасці Святлана Раманоўская, у склад абласной каманды трапілі і астравецкія баксёры: Ігнат Канстантовіч, Ягор Буйко і Павел Вайцекян на чале з трэнерам Аляксеем Маргужам.
– Цяпер якраз праходзяць чвэрцьфіналы. На жаль, з-за рознагалосся суддзяў перамогу не аддалі Ігнату. Павел добра правёў бой, але спартыўная фартуна яму не ўсміхнулася. Цяпер на рынгу Ягор. Магчыма, яму больш пашчасціць, – пракаментаваў па тэлефоне Аляксей Зянонавіч.